Акцыя "Цуды на Каляды"
Напярэдадні навагодніх і калядных святаў піянерская дружына «Дружба» прыняла актыўны ўдзел у раённым этапе рэспубліканскай акцыі “Цуды на Каляды”.
У гэтым годзе дабрачынная акцыя ў нашай школе заснавана на дабравольным служэнні людзям, на прынцыпе “Здесь и сейчас, всегда и везде - быть полезным Родине, людям и себе!”
Традыцыйна сімвалам акцыі стала чырвоная рукавічка з сімволікай БРПА і БРСМ. Яна ўвасобіла імкненне нашых вучняў падзяліцца цяплом сваёй душы з людзьмі, якім так патрэбны клопат і ўвага, зрабіць другім радасць і шчасце.
У рамках акцыі “Цуды на Каляды” правялі перадсвяточную “аперацыю” “Падарунак сябру”. Не засталіся без увагі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і вязніцы. У святочныя дні іх наведалі вучні, якія актыўна ўключыліся ў акцыю “Ветэран жыве побач”. Школьнікі павіншавалі ветэранаў і вязніц са святам і ўручылі ім падарункі.