Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень роднай мовы

Дата: 25 февраля 2016 в 15:27, Обновлено 25 февраля 2016 в 16:33
554 просмотра

22 і 24 лютага былі праведзены інтэлектуальная віктарына “Знаўцы мовы” і падарожжа ў Краіну Слоў да Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў 2-4 класаў.

На дошцы – выказванні пра мову знакамітых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Вучні чыталі мастацкія творы, адгадвалі загадкі, расказвалі прыказкі і прымаўкі, прымалі ўдзел у розных конкурсах. Адчувалася атмасфера добразычлівасці.
У кожнага чалавека ёсць свая родная мова. Мова, на якой было сказана першае ў жыцці слова. Для кожнага народа яго мова найпрыгажэйшая. Пад час правядзення гэтых мерапрыемстваў, было вызначана, што наша родная мова – беларуская, і для нас яна самая прыгожая.
Мерапрыемствы запомніліся ўсім. Кожны вучань у сваім сэрцы пакінуў, што трэба любіць і шанаваць сваю родную мову. Менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова. 

(Глядзі фотаальбом)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.