Шосты школьны дзень (04.09.2021)
Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.
4 верасня у ДУА “Баранавіцкая базавая школа” прайшло мерапрыемства прысвечанае Дню беларускага пісьменства “Слова роднае гучыць”. Была аформлена выстава кніг сучасных пісьменнікаў і класікаў беларускай літаратуры, выстава малюнкаў, праведзены конкурс на лепшага чытача.
У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра беларускіх асветнікаў.Таксама вучні пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў Беларусі. Даведаліся, што за час, правядзенне свята, набыло агульнанацыянальны статус, стала значнай падзеяй у культурным жыцці краіны. Традыцыя святкавання Дня беларускага пісьменства ўзнікла ў 1994 годзе, адзначаецца ён у першую нядзелю верасня. Сёлета свята прымае горад Капыль.
Фотаальбом глядзіце тут