Майстар-клас па вырабу зорачкі з саломкі
Стала добрай традыцыяй супрацоўніцтва Баранавіцкай сярэдняй школы з сельскім клубам в.Баранавічы.
У рамках Года культуры 16 красавіка вучні пачатковых класаў наведалі занятак "Залатая саломка", на якім Зіневіч Галіна Дзмітрыеўна правяла майстар-клас па вырабу зорачкі з саломкі. У канцы занятка школьнікі напісалі свае пажаданні, якія прымацавалі да агульнай зорачкі жаданняў.