Тыдзень, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы працягваецца...
Сёння вучні 6,8,9 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Не змоўкне голас песняроў”, прысвечаным 140-годдзю з дня нараджэння славутых майстроў паэтычнага слова Якуба Коласа і Янкі Купалы.
Занятак, які праходзіў у форме круглага стала, садейнічаў фарміраванню ў падлеткаў цікавасці да чытання праз прыцягненне ўвагі да жыцця і творчасці яркіх прадстаўнікоў айчыннай літаратуры.
Кожны з удзельнікаў яшчэ раз пераканаўся, што як бы імкліва ні беглі гады, колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці нашай Янка Купала і Якуб Колас — выдатныя пісьменнікі, без якіх немагчыма ўявіць беларускую літаратуру.