Экскурсія ў СДК, сельскую бібліятэку “Азбука ветлівасці ў грамадскіх месцах”
4 лютага вучні пачатковых класаў ДУА "Баранавіцкая сярэдняя школа" пабывалі на экскурсіі ў бібліятэцы СДК.
Бібліятэкар, Людміла Міхайлаўна Лось, пазнаёміла прысутных з навінкамі дзіцячай літаратуры. У гульнёвай форме яна нагадала пра правілы ветлівасці ў грамадскіх месцах. Таксама быў праведзены КВЗ па дзіцячых казках, дзе вучні адгадвалі герояў, інсцэніравалі ўрыўкі з твораў, імітавалі рухі жывёл.
Усім прысутным вельмі спадабалася сустрэча. Людміла Міхайлаўна выказала пажаданне, каб навучэнцы наведвалі бібліятэку часцей.
Фотасправаздачу глядзіце тут