Оn-line віктарына
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі” інфармуе, што 18 сакавіка 2017 года ў адпаведнасці з загадам Упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама ад 06.02.2017 г. №18 “Аб удасканаленні арганізацыі шостага школьнага дня” пройдзе On-line віктарына для навучэнцаў, прысвечаная 500-годдзю кнігадрукавання на Беларусі.
Удзельнікі: вучні VІІІ-ХІ класаў.
Мэта правядзення: пашырэненне і папулярызацыя беларускай літаратуры, беларускай культуры ў сувязі з шырокім святкаваннем 500-годдзя кнігадрукавання на Беларусі.
Вучням будуць прапанаваны пытанні рознай цяжкасці як па літаратуры Сярэднявечча, так і па гісторыі Беларускага кнігадрукавання. Думаецца, што дадзеная віктарына паспрыяе як развіццю творчых здольнасцей школьнікаў, так і дэманстрацыі агульнай эрудыцыі, што вельмі важна ў Год навукі.
Арганізатары: цэнтр дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адацыі ДУА “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.
Каардынатар – Гузава Святлана Уладзіміраўна, метадыст.
Для ўдзелу ў On-line віктарыне неабходна перайсці па ссылцы https://docs.goo<wbr />gle.com/forms/d/<wbr />e/1FAIpQLSfXA1Sq<wbr />Z3l4ETTDVSAxwNNZ<wbr />MrErnRIe8m3j1H1M<wbr />bD3dSGNNzQ/viewf<wbr />orm, доступ будзе з 09.00 да 17.00 18 сакавіка 2017 года.
Вынікі віктарыны будуць размешчаны на сайце інстытута.