Інтэрактыўная гульня “Любіце, ведайце і шануйце родную мову”
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў 4 класе прайшла інтэрактыўная гульня “Любіце, ведайце і шануйце родную мову”.
Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.
Пачалося мерапрыемства з размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, а таксама пра неабходнасць захоўваць яе. У час гульні дзеці паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадвалі загадкі і рэбусы. Дзеці паспаборнічалі ў конкурсе скорагаворак, падбіралі розным прадметам беларускія назвы.
Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ёй — гісторыя народа.
Гэты дзень, безумоўна, нікога не пакінуў абыякавым. Усе прысутныя яшчэ раз адчулі: якая мілагучная, прыгожая родная мова.