Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Інтэрактыўная гульня “Любіце, ведайце і шануйце родную мову”

Дата: 25 февраля 2022 в 13:36
240 просмотров

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў 4 класе прайшла інтэрактыўная гульня “Любіце, ведайце і шануйце родную мову”.

Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.
Пачалося мерапрыемства  з размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, а таксама пра неабходнасць захоўваць яе. У час гульні дзеці паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадвалі загадкі і рэбусы. Дзеці паспаборнічалі ў конкурсе скорагаворак, падбіралі розным прадметам беларускія назвы.
Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ёй — гісторыя народа.
Гэты дзень, безумоўна, нікога не пакінуў абыякавым. Усе прысутныя яшчэ раз адчулі: якая мілагучная, прыгожая родная мова.

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.