Республиканская акция БРСМ и БРПО «Чудеса на Рождество»
Цуды ў жыцці сустракаюцца. Мы самі ствараем іх. Сваёй любоўю, дабром, пяшчотай, сваёй верай. Калядныя святы - час цудаў. Ужо дзве тысячы гадоў людзі з заміраннем сэрца чакаюць, калі ў калядны вечар на небе з'явяцца зоркі. Менавіта ў ноч светлага Хрыстовага Нараджэння ўсе міжволі чакаюць дзіўных і добрых падзей. Цуды, якія адбываюцца на Каляды - не грамагучныя. Яны, як ноч, цiхiя, але глыбокія і пранізлівыя, бо іх мэта - крануць кожнае чалавечае сэрца.
Навучэнцы ДУА «Баранавіцкая сярэдняя школа» прынялі актыўны ўдзел у правядзенні рэспубліканскай акцыі ГА «БРСМ» і ГА « БРПА» «Цуды на Каляды ». Асноўны дэвіз акцыі - «З добрым сэрцам на добрыя справы»
Напярэдадні Раства вучні школы наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Данько А.З. , вязніцу Гоцка А. М., якая заўсёды ветліва сустракае вучняў і ахвотна дзеліцца з імі сваімі ўспамінамі, маці загінуўшага афганца Федарака Я.В. і ўручылі ім віншавальныя паштоўкі і невялікія «салодкія» падарункі. Не забыліся павіншаваць з Новым годам і Калядамі настаўнікаў-пенсіянераў.
На жаль, жыццё не ўсім дае роўныя магчымасці, але права на калядны цуд ёсць у кожнага дзіцяці. У нашых сілах падзяліць светлую радасць Раства з тымі, хто знаходзіцца ў складанай жыццёвай сітуацыі і мае патрэбу ў нашай увазе і падтрымцы. Навучэнцы школы падрыхтавалі музычную праграму і выступілі перад выхаванцамі сацыяльнага прытулку, які знаходзіцца ў в.Палужжа. У праграме прагучалі песні пра радасць, шчасце, якое робім разам. Мы спадзяёмся, што сумеснымі намаганнямі нам удасца захаваць далікатную дзіцячую веру ў цуд, усяліць надзею ў дзіцячыя сэрцы.
Аказваецца, прынесці камусьці радасць ці нават зрабіць так, што людзі павераць у казку, вельмі проста.
Вучаніца 10 класа Куканава Алеся