Веласіпедны паход
21 мая вучні 8 і 10-11 класаў здзейснілі веласіпедны паход выхаднога дня па маршруце в.Баранавічы - в.Сянежыцы.
У час паходу яны наведалі помнік прыроды Рэспублікі Беларусь "Святы сянежыцкі камень". Вялікае задавальненне атрымалі вучні ад адпачынку на беразе сянежыцкага возера.