Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы.
У рамках Дня роднай мовы ва ўстанове прайшлі вусныя часопісы, падарожжы, віктарыны. Вучні чыталі вершы, разгадвалі загадкі, крыжаванкі, рысавалі ілюстрацыі да твораў.