Экскурсия в г.Новогрудок
Славутыя мясціны Навагрудчыны заўсёды вабяць сваёй гісторыяй і таямнічасцю. Краязнаўчы музей – скарбонка мінуўшчыны. Колькі цікавых знаходак, незвычайных рэчаў побыту ўбачылі, колькі цікавых гісторый пачулі з вуснаў экскурсавода вучні нашай школы, пабываўшы на экскурсіі ў г.Навагрудку.
Яны атрымалі звесткі аб жыцці такіх вядомых і важных постацей, як князь Міндоўг і князь Вітаўт. Прадоўжылі знаёмства з гісторыяй г. Навагрудка, пабываўшы на Замкавай гары, з якой адкрываецца прыгожы, маляўнічы відарыс навагрудскага наваколля. Пры ўваходзе на Замкавую гару знаходзіцца помнік славутаму польска-літоўска-беларускаму песняру Адаму Міцкевічу, які, здаецца, сваім позіркам аглядае будынкі, вуліцы, людзей. Увагу ўсіх гасцей і жыхароў горада прыцягвае ўяздная брама, якую ахоўвае надзейны рыцар-вартавы. З усіх куточкаў горада вее гісторыяй, таямнічасцю, прыгажосцю. Прыемна прагуляцца і па алеі фанароў, якая з’явілася зусім нядаўна і якая, напэўна, вельмі незвычайная ўвечары. Гісторыя навагрудскай зямлі цікавая. Наперадзе шмат цікавых нязведаных старонак і шмат вандровак.
Фотасправаздачу глядзіце тут