Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мерапрыемствы шостага школьнага дня

Дата: 23 марта 2020 в 16:11
306 просмотров

21 сакавіка ў нашай школе прайшла інтэрактыўная гульня “Вада, чай і кава: плюсы і мінусы”, на якой вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення, апрацоўкі, сартамі чая і кавы, прадэманстравалі свае веды аб правілах прыгатавання напіткаў, разгледзелі станоўчыя і негатыўныя якасці і зрабілі выснову, што самай лепшай вадкасцю для здароўя з'ўляецца экалагічна чыстая вада.

Падчас правядзення пазнавальнай гульні “Свет этыкету” вучні даведаліся аб паходжанні слова “этыкет”, якое бярэ пачатак у VIIст.; пазнаёміліся з відамі этыкету; вучыліся прымяняць свае веды ў нестандартных сітуацыях. Адказваючы на пытанні віктарыны “Добрыя манеры”, праявілі эрудыцыю, творчае мысленне, увагу; вучыліся адзін з  адным абмяркоўваць спрэчныя пытанні, з павагай ставіліся да меркавання сяброў. Падчас мерапрыемства выхоўвалася культура зносін вучняў, папоўніліся веды правіламі паводзін у грамадскіх месцах.

Фотасправаздачы глядзіце тут і тут

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.